Дзень Салідарнасці ў Вашынгтоне

Нягледзячы на моцны дождж, 16 снежня ў Вашынгтоне, насупраць Амбасады Беларусі, адбылася акцыя салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі, зніклымі апазіцыянерамі, з усімі, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю Беларусі. У акцыі прынялі ўдзел арганізацыя “Погляд”, фонд “Мы памятаем”, студэнты з Беларусі, прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Амерыцы. Да мерапрыемства далучыліся і беларусы, якія жывуць у суседніх штатах, якіх не спыніла тое, што да месца правядзення акцыі трэба было дабірацца некалькі гадзін.

Былі запалены свечкі. Удзельнікі акцыі трымалі плакаты з партрэтамі Юрыя Захаранка, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага і подпісам “Зніклыя і забітыя ў Беларусі”, а таксама расцяжкі з лозунгамі “Спыніць апошнюю дыктатуру ў Еўропе!”, “Прасігналь у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі!” і іншыя.

Паводле сайта “Мы помнім”

Orphus system Found a typo? Select spelling error with your mouse and press Ctrl + Enter