Амэрыканскі беларус Алег Цывінскі едзе ў Давос

Алег Цывінскі, прафесар эканомікі Ельскага універсітэта, ўвайшоў у спіс Маладых лідэраў планеты - 2009 Сусветнага эканамічнага форума ў Давосе. Алег нарадзізся ў Віцебску, скончыў Беларускі Дзяржаўны Эканамічны Універсітэт і аспірантуру Універсітэта Мінесоты. Алег распаваў пра сваю перамогу карэспандэнту газэты "Новы Час":

Выбар ідзе сярод 5 тысяч кандыдатаў да 40 гадоў, а мне ўсяго 31, таму было нечакана, што мяне абралі ўжо сёлета: сярэдні век пераможцаў крыху вышэй — год 35–36. Атрымаць прэмію было вельмі прыемна, тым больш прыемна па прычыне, што я першы лаўрэат з Беларусі. Гэта вельмі добра для нашай краіны, бо мы мала прадстаўленыя ў сусветнай эліце, у тым ліку і на СЭФ.

Для мяне гэта таксама прызнанне маіх поспехаў і ў акадэмічным плане, і павелічэнне майго аўтарытэту на сусветным узроўні, бо галоўныя крытэры выбару — значныя дасягненні і вялікі патэнцыял. З Кітая, як правіла, абіраюць 5 чалавек, з Расіі — 3, з Украіны — 1, ЗША — 10–15 чалавек. З аднаго боку, прэстыжна, што мяне абралі па квоце ЗША, дзе я працую. У вялікіх краінах канкурэнцыя большая. Сярод іншых прадстаўнікоў Паўночнай Амерыкі ў 2009 годзе — акторка Джэсіка Біл, гулец у гольф Тайгер Вудс, фундатарка дабрачыннай арганізацыі, вынаходнік “Скайпу”, уладальнік “Ютубу”...

Але я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь, таму гэта прэмія — і для Беларусі таксама.

Чытайце поўны тэкст інтэрвію на старонцы газэты "Наш Час".

Comments

Orphus system Found a typo? Select spelling error with your mouse and press Ctrl + Enter