Нью-Ёрк, 18 кастрычніка 2009: сьвяткаваньне 60-х угодкаў БАЗА

У 1949 годзе была заснавана найстарэйшая арганізацыя беларускай дыяспары ў ЗША - Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне (БАЗА). З гэтай нагоды БАЗА сумесна з іншымі беларускімі арганізацыямі Нью-Ёрка ладзяць сьвяткаваньне 60-й гадавіны працы. Праграма ўключае дзённую частку, што будзе праходзіць у беларускай праваслаўнай царкве ў Брукліне, а таксама вячэрнюю забаўляльную частку, што пройдзе на арэндаваным прагулачным караблі.

ДЗЁННАЯ ПРАГРАМА (пачатак а 1:00 папаўдні)

Грамадзкая зала Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага 401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY - Прывітаньні - Рэферат пра гісторыю і сёньняшні дзень Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня - Кароткія моманты з жыцьця БАЗА за 60 год - Выступы старшыняў аддзелаў і гурткоў БАЗА (Старшыня Галоўнай управы, старшыні аддзелаў Нью Ёрк, Нью Джэрзі, Кліўлянд; Старшыня ЗБМА; кіраўнікі гурткоў) - Паказ кароткіх відэаматар’ялаў - Выставы фотаздымкаў, прадметаў нацыянальнага мастацтва, кнігаў ды іншай друкаванай прадукцыі, марак, інш. Рэкамендуемыя ахвяраванні на дзённую праграму - $30 з асобы.

 

ВЕЧАРОВАЯ ПРАГРАМА (7:00-11:00 вечара)

Тур на караблі вакол начнога Манхэттана - Sunset Cocktail Cruise. Кошт квітка на тур - $39 з асобы. Па дадатковую інфармацыю, калі ласка, зьвяртайцеся: Вячка Станкевіч stankievichw@hotmail.com 732 222 1951 Віталь Зайка vital_zajka@hotmail.com 718 296 1458.

Orphus system Found a typo? Select spelling error with your mouse and press Ctrl + Enter