Нью-Ёрк, 18 кастрычніка 2009: сьвяткаваньне 60-х угодкаў БАЗА

У 1949 годзе была заснавана найстарэйшая арганізацыя беларускай дыяспары ў ЗША – Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне (БАЗА). З гэтай нагоды БАЗА сумесна з іншымі беларускімі арганізацыямі Нью-Ёрка ладзяць сьвяткаваньне 60-й гадавіны працы. Праграма ўключае дзённую частку, што будзе праходзіць у беларускай праваслаўнай царкве ў Брукліне, а таксама вячэрнюю забаўляльную частку, што пройдзе на арэндаваным прагулачным караблі.

ДЗЁННАЯ ПРАГРАМА (пачатак а 1:00 папаўдні)

Грамадзкая зала Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага
401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY ny_Belarusian_church_Brooklyn

- Прывітаньні
- Рэферат пра гісторыю і сёньняшні дзень Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня
- Кароткія моманты з жыцьця БАЗА за 60 год
- Выступы старшыняў аддзелаў і гурткоў БАЗА (Старшыня Галоўнай управы, старшыні аддзелаў Нью Ёрк, Нью Джэрзі, Кліўлянд; Старшыня ЗБМА; кіраўнікі гурткоў)
- Паказ кароткіх відэаматар’ялаў
- Выставы фотаздымкаў, прадметаў нацыянальнага мастацтва, кнігаў ды іншай друкаванай прадукцыі, марак, інш.

Рэкамендуемыя ахвяраванні на дзённую праграму – $30 з асобы.

ВЕЧАРОВАЯ ПРАГРАМА (7:00-11:00 вечара)

Тур на караблі вакол начнога Манхэттана – Sunset Cocktail Cruise.
new-york-city-harbor-lights-night-cruise-in-new-york-city-1

Кошт квітка на тур – $39 з асобы.

Па дадатковую інфармацыю, калі ласка, зьвяртайцеся:
Вячка Станкевіч stankievichw@hotmail.com 732 222 1951
Віталь Зайка vital_zajka@hotmail.com 718 296 1458.

  • Share/Bookmark

Tags: , ,

Leave a Reply