Loading...
RSS
Belarus-Russia relations Belarusian language Belarusian military travel to Belarus
Why Support Belarus Digest?

V з’езд беларусаў свету МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” адбудзецца ў ліпені 2009

18 лістапада адбылося пасяджэнне Малой Рады МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, асноўным пытаннем, якога была падрыхтоўка да V з’езда беларусаў свету.18 лістапада адбылося пасяджэнне Малой Рады МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”,...

18 лістапада адбылося пасяджэнне Малой Рады МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, асноўным пытаннем, якога была падрыхтоўка да V з’езда беларусаў свету.18 лістапада адбылося пасяджэнне Малой Рады МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, асноўным пытаннем, якога была падрыхтоўка да V з’езда беларусаў свету. Папярэдняя дата правядзення з’езда прызначана на 18–19 ліпеня 2009 года,  канчаткова дата будзе зацверджана пасля кансультацыі з сябрамі Вялікай Рады, у якую ўваходзіць кіраўнікі і вядомыя дзеячы беларускіх арганізацый замежжа. Малая Рада, акрамя таго, акрэсліла тры варыянты тэмы з’езда.

Бясспрэчна адно – асноўнай праблематыкай з’езда будзе пытанне культурнай нацыянальнай ідэнтыфікацыі беларусаў, праблемы і захады па яе захаванні, як у метраполіі, так і ў дыяспары. Канчатковая тэма будзе зацверджана па выніках галасавання Вялікай Рады. На наступным пасяджэнні Малой Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, якое адбудзецца ў студзені 2009 года, плануецца разглядаць праекты складу аргкамітэта па правядзенні з’езда, рабочых групаў, квотаў на вылучэнне дэлегатаў ды іншыя працоўныя моманты, неабходныя для годнага правядзення V з’езда беларусаў свету. Сваімі меркаваннямі і чаканнямі ад такой значнай падзеі ў жыцці беларусаў свету для Інфармацыйнага цэнтру “Бацькаўшчыны” падзяліліся некаторыя сябры Малой Рады.

Леанід Лыч, доктар гістарычных навук, прафесар: “Чакаю, што наступны з’езд беларусаў свету ўлічыць станоўчы досвед першых такіх форумаў і пройдзе на яшчэ большым і годным узроўні. І пажадана, каб адбылася гаворка, як у міжз’ездаўскі перыяд актывізаваць працу ў сферы беларускай культуры…

Генадзь Бураўкін, паэт, грамадскі дзеяч: “Рады, што адбудзецца, бо гэта магчымасць сустрэцца і абмяняцца думкамі. Праблемы накопліваюцца ўсё больш і больш, і іх трэба абмяркоўваць. Буду рады, калі на з’ездзе з’явіцца болей моладзі, бо трэба аддаваць ужо ім перавагу, мы старэем, і нам на змену павінна прыходзіць маладое пакаленне…

Алег Гардзіенка, гісторык, журналіст: “Мне хочацца, каб улады нашай краіны звярнулі ўсё ж такі ўвагу на нашу беларускую дыяспару. Каб гэты з’езд меў багатую колькасць прадстаўнікоў з заходніх краін, бо гэтая колькасць у асноўным за апошнія часы змяншаецца”. Паводле сайта ЗБС “Бацькаўшчына”.

293 reads
ankara escort çankaya escort çankaya escort escort bayan çankaya istanbul rus escort eryaman escort ankara escort kızılay escort istanbul escort ankara escort ankara escort escort ankara istanbul rus Escort atasehir Escort beylikduzu Escort Ankara Escort malatya Escort kuşadası Escort gaziantep Escort izmir Escort