ЗША падоўжылі змякчэнне санкцый супраць двух прадпрыемстваў «Белнафтахіма»
Thursday, November 19th, 2009
Мінфін ЗША у чарговы раз падоўжыў рашэнне пра змякчэнне санкцый супраць двух беларускіх прадпрыемстваў канцэрна «Белнафтахім» – ААТ «Лакафарба» і «Полацк-Шкловалакно».
Як паведамляе афіцыйны сайт Мінфіна, рашэнне падоўжана па 31 траўня 2010 года.
У пазначаны перыяд амерыканскім грамадзянам дазволена супрацоўніцтва з двумя беларускімі прадпрыемствамі.
У той жа час уласнасць ААТ «Лакафарба» і «Полацк-Шкловалакно» застаецца заблакаванай у адпаведансці з ураднымі распараджэннямі № 13405. Грамадзянам ЗША забаронена праз ці пры пасярэдніцтве гэтых двух прадпрыемстваў набываць прадукцыю, паслугі і тэхналогіі ў іншых суб’ектаў гаспадарання, унесеных у спіс (маецца на ўвазе спіс прадпрыемстваў «Белнафтахіма», супраць якіх санкцыі дзейнічаюць зараз), перадае БелаПАН.
Нагадаем, у лістападзе 2007 года ЗША увялі эканамічныя санкцыі супраць канцэрна «Белнафтахім» у сувязі з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі.
Poland’s foreign minister called upon the US to deploy its troops on the territory of the country to defend it from military aggression.