Loading...
RSS
Belarus-Russia relations Belarusian language Belarusian military travel to Belarus
Why Support Belarus Digest?

ЗША падоўжылі змякчэнне санкцый супраць двух прадпрыемстваў «Белнафтахіма»

Мінфін ЗША у чарговы раз падоўжыў рашэнне пра змякчэнне санкцый супраць двух беларускіх прадпрыемстваў канцэрна «Белнафтахім» – ААТ «Лакафарба» і «Полацк-Шкловалакно».

Як паведамляе афіцыйны...

Мінфін ЗША у чарговы раз падоўжыў рашэнне пра змякчэнне санкцый супраць двух беларускіх прадпрыемстваў канцэрна «Белнафтахім» – ААТ «Лакафарба» і «Полацк-Шкловалакно».

Як паведамляе афіцыйны сайт Мінфіна, рашэнне падоўжана па 31 траўня 2010 года.

У пазначаны перыяд амерыканскім грамадзянам дазволена супрацоўніцтва з двумя беларускімі прадпрыемствамі.

У той жа час уласнасць ААТ «Лакафарба» і «Полацк-Шкловалакно» застаецца заблакаванай у адпаведансці з ураднымі распараджэннямі № 13405. Грамадзянам ЗША забаронена праз ці пры пасярэдніцтве гэтых двух прадпрыемстваў набываць прадукцыю, паслугі і тэхналогіі ў іншых суб’ектаў гаспадарання, унесеных у спіс (маецца на ўвазе спіс прадпрыемстваў «Белнафтахіма», супраць якіх санкцыі дзейнічаюць зараз), перадае БелаПАН.

Нагадаем, у лістападзе 2007 года ЗША увялі эканамічныя санкцыі супраць канцэрна «Белнафтахім» у сувязі з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі.

У сакавіку 2008 года, пасля таго, як улады Беларусі адмовіліся вызваляць былога кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна (на той момант – апошняга з шасці прызнаных міжнароднай супольнасцю палітвязняў), ЗША увялі санкцыі супраць усіх прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у склад «Белнафтахіма». Менск і Вашынгтон адклікалі сваіх амбасадараў для кансультацый. Да сённяшнягя дня штаты абедзвюх амбасадаў скарочаны да мінімуму.

5 верасня 2008 года Мінфін ЗША на паўгады змякчыў эканамічныя санкцыі супраць двух ААТ – «Лакафарба» і «Полацк-Шкловалакно». У лютым 2009 года дзеянне гэтага рашэння было падоўжана да 1 ліпеня, затым – да 30 лістапада 2009 года.

Charter97.org

337 reads